Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку Сяргей Макарэвіч.

«20 лістапада не стала перакладчыцы Галіны Мітраховіч (1948—2019). Яна даўно жыла ў Партугаліі, а хацела пакінуць след і ў беларускай культуры.

Два гады таму Галіна напісала мне: «Я згодная на «маруднае» супрацоўніцтва і спадзяюся, што дажыву». Гаворка вялася пра пераклад рамана «Пячора» нобелеўскага лаўрэата Жазэ Сарамагу. У кастрычніку кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч». Галіна паспела патрымаць яе ў руках. На жаль, больш мы з ёй не падрыхтуем ні аднаго перакладу. Светлая памяць!»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?