У Лісабоне тысячы паліцэйскіх прыйшлі пад будынак парламента з патрабаваннем павысіць зарплату і палепшыць іх умовы працы, паведамляе Reuters.
Сярод патрабаванняў пратэстоўцаў: павышэнне заробкаў, новая экіпіроўка, паляпшэнне ільгот, а таксама праверкі здароўя і бяспекі.
Паліцэйскія трымалі плакаты з надпісам: «Мы абараняем людзей, але хто абараняе нас?».
Зарплата пачатковага ўзроўню для паліцэйскага у нацыянальнай гвардыі Партугаліі складае 789 еўра за месяц.