Труны паўстанцаў 1864-га перапахавалі ў Вільні ў каплічцы на могілках Росы. 

Людзі нанеслі ў капліцу з трунамі паўстанцаў кветак, вянкоў, усё гэта пакінулі ля спецыяльнай агароджы, а ўжо на самым ганаровым месцы стаялі вянкі ад урадаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Латвіі і Украіны. 

Беларускі вянок, натуральна, з чырвона-зялёнай стужкай.

І гэта бадай што адзіны напамін пра афіцыйную сімволіку, бо больш афіцыйная сімволіка ні ў якім выглядзе на перапахаванні Каліноўскага не прысутнічала, беларусы ўзялі з сабой толькі нацыянальныя бела-чырвона-белыя сцягі. 

Як расказаў «Нашай Ніве» мінскі артапед Аляксандр Дрозд, ён вырашыў выправіць гэтую недарэчнасць у капліцы і папрасіў літоўскую варту дазволіць паставіць вянок з бела-чырвона-белай аздобай:

«Бо гэта — вянок ад народу, а той — ад уладаў». 

Фота Эдуарда Пальчыса.

Фота Эдуарда Пальчыса.

Для гэтага, кажа Аляксандр, ён звярнуўся да дзяўчыны на варце. 

«Я ёй патлумачыў, што нашыя нацыянальныя колеры бела-чырвона-белыя. Яна пайшла насустрач, але праз нейкі час я яшчэ раз прыйшоў у капліцу, а там яго ўжо не было. У чым справа? Дзяўчына спаслалася на адміністрацыю: маўляў, сказалі вярнуць усё назад. Але я тады проста там сустрэў Кастусёва, ён палітык, патлумачыў яму сітуацыю, мы ўдваіх пайшлі вырашаць гэтае пытанне зноў. Ужо ўмяшаўся хлопец з варты, выслухаў нас і сказаў «без праблем, калі так» і, ні з кім нічога не ўзгадняючы, не «баючыся адміністрацыі», узяў і паставіў вянок назад!» — расказаў доктар. 

Праўда, хто менавіта прынёс менавіта гэты вянок, пакуль невядома. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0