Фінальнае шоу дзіцячага «Еўрабачання-2019» прайшло ў польскіх Глівіцах. У Arena Gliwice сабралася каля 17 тысяч чалавек.

Сёлета ў дзіцячым «Еўрабачанні» бралі ўдзел прадстаўнікі 19 краін.

Беларусь на міжнародным дзіцячым песенным конкурсе прадстаўляла Лізавета Міснікава, якая выступала сёмай з песняй «Пепельный».

Лізавета заняла 11-е месца.

Пераможцай стала Польшча.

Вядучай фінальнага шоу стала пераможца дзіцячага «Еўрабачання 2018» Раксана Венгель, а таксама Іда Навакоўская і Аляксандр Сікора.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0