На аплату адваката журналісту Уладзіміру Чудзянцову, арыштаванаму па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў, на пляцоўцы МолаМола ўжо сабралі 8330 рублёў. Гэта рэкорд у гісторыі сэрвіса.
Агулам было зроблены 581 плацёж. Па правілах сэрвіса, камісія складае 6% з кожнага плацяжа, але не менш за 1,1 рубля за транзакцыю.
Іншыя папулярныя зборы на МолаМола: на лячэнне Вользе Дадзіёмавай (7811 рублёў) і сродкі на пад’ёмнік для інваліда (6760 рублёў).