Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Мікулёнак перад пасяджэннем Прэзідыума Саўміна, піша БелТА.

«З ліпеня мы не пастаўляем цэмент ва Украіну (з-за ўвядзення антыдэмпінгавых пошлін). Пераключыліся на іншыя рынкі — у асноўным Еўрасаюз. Таму будзем і далей замяшчаць, павялічваючы пастаўкі не ў Расію, а менавіта ў Еўрасаюз», - адзначыў Дзмітрый Мікулёнак.

Міністр растлумачыў, што літаральна два гады таму цэментныя заводы ў асноўным арыентаваліся на расійскі рынак, зараз пастаўкі дыверсіфікуюцца, «каб быць упэўненым, што можам пераарыентавацца ў выпадку нейкіх сітуацый на іншыя рынкі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0