Рада па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінгарвыканкаме падтрымала сёння на пасяджэнні прапанову Мінскводаканала аб змене нормаў спажывання вады, перадае «Мінск-Навіны».

Па словах начальніка Цэнтра па разліку са спажыўцамі «Вадазбыт» Мінскводаканала Васіля Ананіча, цяпер у горадзе дзейнічаюць старыя нормы спажывання вады, якія былі ўсталяваныя яшчэ ў 2003 годзе. Таму наспела неабходнасць змены нормаў. Для аказання жыллёва-камунальных паслуг і тэхнічнага абслугоўвання ў жылым фондзе дзеючы нарматыў 12 л на 1 кв. м прапануецца знізіць у 4 разы — да 3 л на 1 кв.м.

— Для суб'ектаў гаспадарання гадавыя налічэнні за ваду будуць зменшаны прыкладна на 620 тысяч рублёў, — дадаў ён.

Мінскводаканал таксама перагледзіць нарматывы спажывання вады для насельніцтва і абанентаў, у якіх няма лічыльнікаў, на вядзенне асабістай гаспадаркі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0