Прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару заявіў, што вядомы амерыканскі акцёр Леанарда ды Капрыа спансіруе арганізацыі, якія арганізоўваюць лясныя пажары ў Амазоніі, паведамляе Associated Press.

«Ды Капрыа — круты хлопец, ці не так? Даваць грошы на падпал Амазоніі», — заявіў Балсанару.

Ён адзначыў, што акцёр выдае грошы няўрадавым арганізацыям, якія займаюцца падпалам лясоў.

«Фатаграфуюць, адпраўляюць фота ў арганізацыю, тая іх распаўсюджвае, затым звязваецца з Леанарда ды Капрыа, ён выплачвае 500 тысяч даляраў гэтай арганізацыі», — заявіў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0