Павел Севярынец, якога не так даўно выключылі з ПЭН-Цэнтра, пракаментаваў «Нашай Ніве» чарговае скандальнае выключэнне з арганізацыі, на гэты раз Паўла Анціпава.

«Даўно пара было. Анціпаў — адзін з тых, хто давёў ПЭН да сённяшняга стану. Зараз трэба дзевяцёх хрысціянаў, якія падалі заявы на ўступленне, уключыць (Алега Бембеля, Аляксея Марачкіна, Андрэя Кіма, Антонія Бокуна і астатніх), ды і мяне вярнуць. І разам будзем абмяркоўваць, як выбірацца з той ямы, куды ПЭН дзесяць год спаўзаў. Гатовы дапамагчы.

Трэба упрошваць вярнуцца ў ПЭН Лявона Баршчэўскага, Андрэя Дынько, Алеся Анціпенку, Глеба Лабадзенку, Наталку Харытанюк, Сямёна Букчына ды іншых годных людзей», — сказаў Павел Севярынец.

Нагадаем, 29 лістапада стала вядома, што з беларускага ПЭН-Цэнтра выключылі Паўла Анціпава, які ў 2013-2019 гадах быў першым намеснікам старшыні арганізацыі.

Яшчэ ў 2016 годзе Анціпаў выпусціў кнігу, у якой даволі рэзка прайшоўся па закуліссі беларускіх літаратурных прэмій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0