Такія канструкцыі ўсталёўвалі ў Мінску з 2014 года, у асноўным, у цэнтральнай частцы горада. Акрамя турыстычнай навігацыі, яны ўтрымліваюць рэкламную інфармацыю аб аб'ектах грамадскага харчавання, культуры і інш. Гарадскія ўлады прыйшлі да высновы, што рашэнне не зусім удалае. Канструкцыі рэгулярна размалёўваюць, яны маюць неахайны выгляд і састарэлы дызайн, паведамілі ў Мінгарвыканкаме minsknews.by.

Прынята рашэнне аб дэмантажы тумбаў у бліжэйшы час.

Што ж тычыцца навігацыі для турыстаў, дык турыстычныя карты плануюць змяшчаць у вестыбюлях станцый метро. Элементы навігацыі для гасцей сталіцы з'явяцца і на прыпынках грамадскага транспарту ў цэнтральнай частцы горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0