У сацсетках ідэнтыфікавалі правакатара, які падчас шэсця ў Мінску крычаў «Россія вперед!». Людзі здалі яго сілавікам у цывільным. Правакатара пасадзілі ў сіні мікрааўтобус. 

Правакатарам аказаўся 28-гадовы Ягор Красата, які вучыўся на гістфаку БДУ і працаваў прадаўцом-кансультантам у Мінску. У школе ён быў 1-м сакратаром БРСМ. Удзельнік злётаў «рускамоўнай моладзі краін СНД і Балтыі».

«По иронии судьбы, будучи уже при рождении «до мозга костей» русским человеком, я родился и вырос в Беларуси, которая по иронии судьбы к моему сознательному возрасту являлась уже так называемым независимым государством», — пісаў Ягор Красата на адным з «рускамірскіх» сайтаў.

Таксама ён вылучаўся кандыдатам у дэпутаты Мінскага гарсавета.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0