Фота Надзеі Бужан
Навукоўцы падзялілі старэнне чалавека на тры этапы. Даследаванне было апублікавана ў медыцынскім часопісе Nature Medicine.
Адзначаецца, што першы этап старэння надыходзіць у 34 гады, другі — у 60 гадоў, трэці - у 78.
Такое дзяленне тлумачыцца зрухамі ў бялках вадкай часткі крыві, якія адбываюцца ў арганізме чалавека ў пэўным узросце, піша выданне.





