У кватэры жыхара мінскай Серабранкі прарвала каналізацыю. Яго туалет на метр у вышыню напоўніўся белай пенай.
«Спачатку з санвузла пачуліся буркатанне і булькат, а затым пачалося», — узгадвае чытач «Мінск-Навінаў» Дзмітрый.
Выявілася, што гэта вада з пральнай машыны, якой карысталіся ў адной з кватэр зверху.





