На праспекце Машэрава падчас акцыі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі кіроўца «Лексуса» прасігналіў дэманстрантам у знак падтрымкі.
Праз 200 метраў яго спынілі супрацоўнікі ДАІ і вырашылі аштрафаваць.
Пратаколы склалі і за падачу сігнала, і за адсутнасць тэхагляду. Хлопец патлумачыў, што прынцыпова не праходзіць яго.
Некалькі дзясяткаў дэманстрантаў абступілі машыну ДАІ, скандзіравалі «Фашысты» і «Адпускай».





