«Пі**расам уваход забаронены» — такая таблічка вісіць на доме ў вёсцы Стрэльчыкі пад Гроднам. Над ёй, дарэчы, «Слава Ісусу Хрысту».
фота facebook.com/andrzej.poczobut.9
Дом належыць сям'і бізнэсмена Аляксандра Малянкова, які прыехаў пад Гродна з Масквы. Насамрэч ён паходзіць з Ваўкавыска, але стараецца не афішаваць гэтага.
Малянкоў — прыхільнік расійскага бізнэсмена-сектанта Германа Сцерлігава.





