Супрацоўнікамі наркакантролю Першамайскага РУУС Мінска была атрымана аператыўная інфармацыя пра дваіх «закладчыкаў». Падчас раскладкі наркатавара 4 снежня 18-гадовы малады чалавек і 31-гадовая жанчына былі затрыманыя на месцы злачынства, паведамляе прэс-служба МУС.

Падчас агляду месца здарэння, іх жылля і аўтамабіля было знойдзена і канфіскавана 168 грамаў альфа-PVP і 86 таблетак MDMA агульнай вагой 43 грамы, а таксама ўпаковачны матэрыял, электронныя шалі, банкаўскія карты, камп'ютарная тэхніка і прадмет, падобны на пісталет.

Устаноўлена, што пара купляла наркотыкі буйнымі партыямі праз інтэрнэт-краму, дзяліла на больш дробныя часткі, пасля чаго хавала закладкі ў лясных масівах Мінска. Па наяўнай інфармацыі, у дзень яны рабілі каля 50 такіх схованак. Аплата за «тавар» паступала на банкаўскі рахунак.

Аператыўнікі працягваюць працу па ўсталяванні канала пастаўкі забароненых рэчываў на тэрыторыю краіны і кола магчымых пакупнікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0