Выбух здарыўся ў пяціпавярховым шматкватэрным жылым доме на вуліцы Маркса ў Драгічыне, паведамляе МНС.

Інфармацыя аб надзвычайным здарэнні паступіла ратавальнікам 9 снежня ў 16.49.

Выбух на другім паверсе дома адбыўся падчас мантажу нацяжной столі. Атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу тры чалавекі: двое рабочых і гаспадыня адной з кватэр.

У выніку выбуху пашкоджаны шэсць кватэр (уваходныя і міжпакаёвыя дзверы, дзве лоджыі, чатыры аконныя блокі).

Спецыялісты высвятляюць прычыну здарэння. Разгляданая версія — парушэнне правілаў эксплуатацыі газабалоннага абсталявання пры ўсталёўцы падвесных столяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0