Былы мэр Масквы Юрый Лужкоў памёр у Мюнхене на 84-м годзе.

Па дадзеных тэлеканала РЕН ТВ, Лужкоў памёр у адной з клінік горада Мюнхен, дзе яму праводзілі аперацыю на сэрцы.

Лужкоў займаў пасаду мэра Масквы з 1992-га па 2010 год. У верасні 2010-га ён быў адхілены ад пасады ўказам прэзідэнта Расіі з фармулёўкай «у сувязі са стратай даверу».

Лужкоў неаднаразова бываў у Мінску. У прыватнасці, пры яго спрыянні ў беларускай сталіцы быў пабудаваны «Дом Масквы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?