Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала справаздачу пра расследаванне ФБР умяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША 2016 года, дзе паведамляецца пра подкуп расійскім алігархам права прыняць ЧС-2018, піша Sky Sports.

У дакуменце адзначаецца, што згодна з пададзенай у 2015 годзе справаздачай паміж Дзмітрыем Мядзведзевым і Уладзімірам Пуціным адбылася размова.

У гэтай гутарцы, сцвярджае прадстаўнік брытанскіх спецслужбаў, апошні прызнаў, што расійскі алігарх падкупіў прэзідэнта ФІФА, якім тады быў Зеп Блатэр, для перамогі Расіі ў барацьбе за права прыняць ЧС-2018.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0