Брэсцкі абласны суд 10 снежня абвясціў прысуд па крымінальнай справе аб жорсткім забойстве цяжарнай жанчыны.

П'яны мужчына, раней судзімы, 7 жніўня скраў са склада крамы ў вёсцы Юхнавічы прадукты і іншыя матэрыяльныя каштоўнасці на суму каля 335 рублёў. Увечары таго ж дня, але ўжо ў вёсцы Пятровічы, ён пасварыўся з цяжарнай жанчынай. Мужчына ведаў, што яна чакае дзіця, але нанёс будучай маці вялікую колькасць удараў рукамі і нагамі, а таксама нажом па розных частках цела. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы здарэння.

Мужчыну прызналі вінаватым у забойстве заведама цяжарнай жанчыны, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю і паўторным крадзяжы. Яго прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0