У Google падвялі вынікі гэтага года і назвалі тэмы, людзей і фільмы, якімі часцей за ўсё цікавіліся беларусы.

Сёлета больш за ўсё нашы суайчыннікі шукалі ў Google інфармацыю пра расійскую спявачку Юлію Началаву.

Другое месца ў Анастасіі Заваратнюк. Таксама ў топ-5 увайшлі запыты аб восьмым сезоне серыяла «Гульні тронаў» і «Еўрабачанне-2019». Замыкае пяцёрку Уладзімір Зяленскі.

Шостае месца — запыт пра расійскага рэпера Дэцла.

На 7 месцы сайт «перепись.бел», з дапамогай якога можна было прайсці перапіс насельніцтва.

Таксама беларусы часта шукалі серыялы «ІП Пірагова» і «Чарнобыль». Замыкаюць дзясятку запытаў Еўрапейскія гульні.

У Google таксама падзялілі запыты па асобных тэмах. Самымі папулярнымі персонамі ў 2019-м, акрамя ўжо названых вышэй, сталі Ала Вербер, Ціма Беларускіх і Бары Алібасаў, тэнісістка Арына Сабаленка, спявачка Білі Айліш і расійская актрыса Ірына Цывіна.

Самымі папулярнымі ў пошуку фільмамі сталі «Мсціўцы. Фінал», «Джокер», «Аднойчы ў Галівудзе», «Паліцэйскі з Рублёўкі. Навагодняе безгранічча» і «Яно-2».

З серыялаў беларусы часцей за ўсё цікавіліся ў асноўным расійскімі, за выключэннем «Гульні тронаў» на першым месцы і «Чарнобыля» на трэцім.

Самым папулярным шоу ў карыстальнікаў Google з нашай краіны было «Еўрабачанне». Далей ідуць «План Б», «Бітва экстрасэнсаў», «Оскар», «Форд Баярд», «Славянскі базар», «Пацанкі», «Цяжарная ў 16» і «Барадзіна супраць Бузавай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0