37-гадовы мінчук скарыстаўся тым, што прадавец ноччу заснула на працоўным месцы, выкраў з яе сумачкі грошы, два блокі цыгарэт, а таксама прадукты. Калі жанчына прачнулася, адразу заўважыла прапажу і звярнулася па дапамогу ў міліцыю, паведамляе сталічная міліцыя.

Сышчыкі па гарачых слядах затрымалі падазраванага, калі апошні вярнуўся на чыгуначны вакзал для таго, каб з'ехаць у напрамку Брэста. Ім быў 37-гадовы мінчанін. Устаноўлена, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

Таксама стала вядома пра яго датычнасць да шэрагу аналагічных злачынстваў у сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0