Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч не можа ўявіць, што ў касцёле калі-небудзь арцыбіскупам зможа стаць жанчына. Пра гэта ён расказаў у праекце «Ток».

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Надзеі Бужан

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Надзеі Бужан

— У Францыі ўсёй пратэстанцкай царквой кіруе жанчына. Чаму Касцёл упарта не хоча заўважаць, што жанчына таксама можа займаць самыя найвышэйшыя пасады?

— Калі вы сёння пойдзеце ў Ватыкан, жанчын дастаткова шмат працуе ў кангрэгацыях. Ёсць прэфект кангрэгацыі — кардынал. Потым ёсць яго сакратар — арцыбіскуп. Потым ёсць дапаможныя. І ўжо там — шмат жанчын. Толькі тут трэба адрозніваць функцыю, якую выконвае чалавек, ад яго духоўнага стану. Езус Хрыстус у святары і ў апосталы выбраў мужчын. Для жанчыны ёсць іншае заданне. Касцёл стаіць на роўнасці мужчыны і жанчыны. Касцёл гэта абвяшчаў, абвяшчае і будзе абвяшчаць. Роўнасць, але ж мы не будзем казаць, што жанчына павінна ісці з адбойным малатком у шахту. Хоць на трактарах ужо ездзяць.

— Ці можна ўявіць, не сёння, ясна, што не сёння, але калі-небудзь, што жанчына будзе арцыбіскупам? Ці такое магчыма ўявіць?

— Гэта немагчыма ўявіць у каталіцкім касцёле. Так, пратэстанцкая царква, на жаль, адышла.

— Але мне здаецца, што іх вера ўмацавалася, а не пахіснулася праз гэта. Вера людзей.

— Вам здаецца ці…

— Мне здаецца. Я не магу быць упэўненая.

— Я таксама не магу. У нутро чалавека цяжка зазірнуць.

— Няўжо гэта пахісне веру?

— Трэба схадзіць на набажэнствы і паглядзець. Я маю адказ, але я не хачу даваць адказ. Будзеце ў Германіі — схадзіце ў каталіцкі касцёл і схадзіце ў лютэранскую кірху. Адказ убачыце.

0:28 — Кім марыў стаць у дзяцінстве

4:16 — Як вызначае сваю нацыянальнасць

8:00 — Пра тое, хто быў аўтарытэтам у дзяцінстве

12:10 — Пра школьныя крыўды

13:50 — Як у дзяцінстве ў якасці пакарання ставілі на гарох

14:39 — Стаўленне да фізічнага пакарання дзяцей

17:50 — Выпадак пры паступленні ў ленінградскі ўніверсітэт: выпаў крыжык на вачах прыёмнай камісіі

21:51 — Дзе і як жыве ў Мінску

23:21 — Дзе можна сустрэць мітрапаліта проста ў горадзе

25:03 — Анекдатычны выпадак у лякарні: «Арцыбіскуп прыйшоў!»

28:20 — Пра серыял «Малады Папа»

31:41 — Чаму Касцёл ігнаруе жанчын

34:32 — Пра ЛГБТ і праблему алкагалізму

39:05 — Ці не прыйшоў час дазволіць святарам мець сем’і

43:25 — Праблема педафіліі ў Касцёле

49:35 — Што Касцёлу не падабалася ў законе супраць хатняга гвалту

57:19 — Незвычайны выпадак падчас служэння ў Фарным касцёле ў Гродне

59:27 — Пра польскую мову ў касцёлах Заходняй Беларусі

1:04:47 — Ці можа з’явіцца руская мова ў Касцёле

1:07:00 — Чаму Чырвоны касцёл не адчыніў дзверы людзям падчас Плошчы—2010

1:10:40 — Ці ёсць жаданне пажыць для сябе

Post Scriptum

1:11:37 — Калі чалавек верыць, але не ходзіць у царкву — гэта нармальна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?