Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, які нарадзіўся ў беларускай вёсцы Адэльск на мяжы з Польшчай, расказаў, што яго бацькі лічылі сябе палякамі, але ў сям'і размаўлялі «па-простаму». Гэтыя пытанні абмяркоўвалі ў праекце «Ток».

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Надзеі Бужан

Тадэвуш Кандрусевіч. Фота Надзеі Бужан

— Кім вы сябе лічыце? Беларусам?

— Вы пытаецеся пра мову?

— Я пытаюся пра нацыянальнасць.

— Калі мяне пытаюцца пра нацыянальнасць, я кажу, што хрысціянін. Апостал Павел сказаў, што няма ні грэка, ні жыда, а ўсе мы Езуса Хрыста. Калі я працаваў у Літве святаром, доўга працаваў, я абвяшчаў Евангелле на літоўскай мове, на польскай мове. Хростаў было ў Вострай браме вельмі шмат, шлюбаў вельмі шмат, але трэцяя частка, палова былі з Беларусі. Хто на якой мове звяртаўся, на той я і размаўляў. У Беларусі я першае казанне на беларускай мове прамаўляў. У Маскве — на расейскай, але не толькі на расейскай. У Маскве мы служылі ў Кафедральным саборы на трынаццаці мовах. І гэта — расейскі каталіцкі касцёл. Гэтыя мовы нікому не перашкаджалі, не перашкаджаюць і цяпер. У Лондане — больш за шэсцьдзясят моваў. Ёсць людзі іншых моваў, яны адчуваюць сябе японцамі, карэйцамі, палякамі, чэхамі, славакамі. Ёсць іх супольнасць, яны моляцца на гэтых мовах. Дзяржаўная мова — ангельская, паперы на ангельскай. Беларускі касцёл, беларуская царква грэка-каталіцкая — яны патрэбны ў Лондане?

— Патрэбны.

— У Вільні патрэбны?

— Патрэбны.

— Патрэбны, бо ёсць людзі такія. Трэба для людзей абвяшчаць Божае слова.

— Я чаму запыталася. Вы нарадзіліся ў Адэльску, гэта на самай мяжы з Польшчай. Мне цікава, кім адчувалі сябе вашы бацькі, як вас выхоўвалі. Бо мне здаецца, што гэта магло паўплываць і на вас, і на вашу веру.

— На веру гэта магло паўплываць, магло не паўплываць, бо там усе верылі. Хтосьці больш, хтосьці менш. Там не было вернікаў іншых канфесій, толькі каталікі. Сёння там трошкі перамяшалася. Тады там былі адны каталікі, таму цяжка сказаць, каб адносна гэтага, каб нехта стаў няверуючым. А набажэнствы былі на польскай мове. Яны і ў Мінску былі на польскай мове, калі адрадзіўся касцёл. Я прыехаў у Маскву — таксама на польскай мове. Тады гэта так традыцыйна было. У дома размаўлялі на польскай мове вельмі добра, і школу скончыў на польскай мове. А паміж сабой размаўлялі, я не ведаю, «па-простаму».

— «Па-мясцоваму», так?

— Па-мясцоваму, у нас называлі «па-простаму».

— А кім усё ж бацькі сябе лічылі: палякамі ці беларусамі?

— Палякамі сябе лічылі, але жылі ў Беларусі. Тут іх радзіма была.

0:28 — Кім марыў стаць у дзяцінстве

4:16 — Як вызначае сваю нацыянальнасць

8:00 — Пра тое, хто быў аўтарытэтам у дзяцінстве

12:10 — Пра школьныя крыўды

13:50 — Як у дзяцінстве ў якасці пакарання ставілі на гарох

14:39 — Стаўленне да фізічнага пакарання дзяцей

17:50 — Выпадак пры паступленні ў ленінградскі ўніверсітэт: выпаў крыжык на вачах прыёмнай камісіі

21:51 — Дзе і як жыве ў Мінску

23:21 — Дзе можна сустрэць мітрапаліта проста ў горадзе

25:03 — Анекдатычны выпадак у лякарні: «Арцыбіскуп прыйшоў!»

28:20 — Пра серыял «Малады Папа»

31:41 — Чаму Касцёл ігнаруе жанчын

34:32 — Пра ЛГБТ і праблему алкагалізму

39:05 — Ці не прыйшоў час дазволіць святарам мець сем’і

43:25 — Праблема педафіліі ў Касцёле

49:35 — Што Касцёлу не падабалася ў законе супраць хатняга гвалту

57:19 — Незвычайны выпадак падчас служэння ў Фарным касцёле ў Гродне

59:27 — Пра польскую мову ў касцёлах Заходняй Беларусі

1:04:47 — Ці можа з’явіцца руская мова ў Касцёле

1:07:00 — Чаму Чырвоны касцёл не адчыніў дзверы людзям падчас Плошчы—2010

1:10:40 — Ці ёсць жаданне пажыць для сябе

Post Scriptum

1:11:37 — Калі чалавек верыць, але не ходзіць у царкву — гэта нармальна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?