Гамяльчанка ў нецвярозым стане везла ў аўто дзіця, паведамляе міліцыя.
У дзяжурную часць УУС Гомельскага аблвыканкама 12 снежня каля 21.00 паступіла інфармацыя аб тым, што ў напрамку Гомеля рухаецца «Рэно», кіроўца якога, імаверна, п'яны.
Нарад заўважыў машыну пад кіраваннем 25-гадовай гамяльчанкі. На пярэднім сядзенні знаходзілася аднагадовае дзіця. Пасля дзяўчына распавяла, што дома выпіла піва і паехала забіраць сяброў. Дзіця пакінуць не было з кім, і яна ўзяла яго з сабой.
Канцэнтрацыя пароў этылавага спірту ў выдыханым паветры перавысіла 2 праміле.
Склалі адміністрацыйны пратакол за язду ў нецвярозым стане. Машыну адправілі на стаянку.





