Пра гэта Мінск-Навінам распавёў дырэктар прадпрыемства «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч.

«Для пешаходных зон, двароў гэта актуальнае рашэнне, якое дазволіць больш рацыянальна расходаваць электраэнергію. Ноччу, калі там нікога няма, асвятленне будзе працаваць на 20% ад сваёй магутнасці. Калі ж з'явіцца чалавек ці ў двор заедзе машына, датчыкі руху зрэагуюць і ліхтары запаляцца ярчэй. Каб рэалізаваць такі праект, вядома, патрабуецца ўкладанне сродкаў, мадэрнізацыя сістэмы асвятлення. Гэта магчыма толькі са святлодыёднымі свяцільнямі», — растлумачыў С. Грыневіч.

Ён таксама ўдакладніў, што такая ідэя ў якасці эксперыменту рэалізавана на вул. Платонава. Ноччу вуліца не загружана, таму такое яркае святло, як увечары, не патрэбнае. Асвятленне ўзаемадзейнічае з датчыкамі прысутнасці: калі з'яўляюцца транспарт або мінакі, яно становіцца ярчэйшым, у іншым выпадку магутнасць зніжаецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?