Здарэнне адбылося 15 снежня. Патрульныя хадзілі вуліцамі раённага цэнтра, паведамляе абласная міліцыя.
Іх увагу прыцягнуў малады чалавек, які пры з'яўленні міліцыі змяніў кірунак руху і паскорыў крок.
Міліцыянты нагналі хлопца і даставілі ў райаддзел. Падчас асабістага вобшуку ў яго знайшлі 12 палімерных пакетаў насваю вагой 338 грамаў.
Хлопец аштрафаваны на 255 рублёў.





