Ён стаў другім у гісторыі двухразовым пераможцам гэтага турніру, піша kp.by.
У Празе завяршыўся Еўрапейскі покерны тур. Яго пераможцам стаў беларус Мікалай Побаль. Акрамя чэмпіёнскага тытулу ён выйграў 1 млн 5 тысяч 600 еўра. І гэта яшчэ не ўсё. Ён стаў другім у гісторыі EPT двухразовым пераможцам. Упершыню ён дамогся перамогі ў 2012 годзе ў Барселоне.
У Празе за Мікалая хварэла яго сям'я. Пасля перамогі яго спыталі, што для яго важней: мільён еўра або другі тытул пераможцы?
— І тое, і тое. Другая перамога — гэта выдатна. Але і мільён еўра, ці ведаеце, нядрэнна, — усміхнуўся Мікалай Побаль.





