Здарэнне адбылося ў сераду каля 9.30 на вуліцы Карла Лібкнехта, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
56-гадовы кіроўца «Газэлі» сутыкнуўся з прыпаркаваным у першай паласе «Аўдзі», які затым праехаў наперад і пашкодзіў прыпаркаваны «Сааб».
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца «Газэлі» памёр за рулём проста падчас руху. На месцы ДТЗ працуюць супрацоўнікі ДАІ.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае кіроўцам пра забарону на кіраванне транспартным сродкам у хваравітым ці стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху. У выпадку, калі кіроўца адчуў пагаршэнне самаадчування, неабходна спыніцца ў бяспечным месцы і адпачыць. Пры неабходнасці варта выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу.





