Падлеткі прабраліся ў паркінг у квартале «Каскад» і ўчынілі пагром: сталі паліваць адзін аднаго з вогнетушыцеляў і пашкодзілі чужую маёмасць, — паведамляюць Мінск-навіны. — Прадстаўнікі таварыства ўласнікаў звярнуліся з заявай у міліцыю.
Старшы ўчастковы інспектар ІСН Уладзімір Пігас хутка высветліў асобы хуліганаў — гэта былі непаўналетнія. Свае дзеянні падлеткі так і не змаглі выразна растлумачыць. Іх бацькам прыйшлося кампенсаваць пацярпелым прычыненую шкоду, а з юнымі дэбашырамі міліцыянты цяпер будуць праводзіць індывідуальную прафілактычную працу.





