Паўла Севярынца каля дома затрымаў АМАП. Пра гэта напісала ў сваім фэйсбуку яго жонка Вольга.

Вольга распавяла Свабодзе, што звычайна Павел ператэлефаноўвае, каб паведаміць, што ўсё добра, за ім не сочаць і не пераследуюць. Так было і гэтым разам. Але літаральна праз хвіліну ён зноў выйшаў на сувязь, паспеўшы сказаць, што яго «круцяць» байцы АМАПа. У гэты час у слухаўцы ўжо гучала фонам музыка з салона аўтамабіля. Тэлефон Паўла адключаны.

Павел быў арганізатарам акцый у Мінску супраць інтэграцыі 7 і 8 снежня, а таксама анансаваў акцыю 20 снежня.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?