У маскоўскай кватэры і ў офісах кіраўніка «Групы Сафмар» Міхаіла Гуцэрыева ідуць ператрусы. Пра гэта lenta.ru паведаміла крыніца ў праваахоўных органах.

Следчыя дзеянні праводзяцца ў рамках заведзенай крымінальнай справы аб нявыплаце падаткаў і крадзяжах.

Ператрусы праводзяць супрацоўнікі ФСБ сумесна са Следчым камітэтам Расіі ў кватэры Гуцэрыева ў раёне Хамоўнікі і офісах некалькіх кампаній.

Афіцыйнага пацверджання інфармацыі пра ператрусы ў СКР і ФСБ атрымаць не ўдалося.

Спецслужбы прыйшлі ў бізнэс-цэнтр на Новаслабадской вуліцы, дзе размяшчаецца кампанія «Фортэ Інвест», якой кіруе сын Гуцэрыева Саід, удакладняе выданне Baza.

Бізнэсмэна падазраюць у кантрабандзе 130 тысяч тон нафты, нелегальна вывезеных за мяжу, дадае Telegram-канал Mash.

Пастаўкі ішлі ў Турцыю і краіны Еўрасаюза. Шкода ацэньваецца ў два мільярды расійскіх рублёў (каля 32 млн даляраў).

Як расійскі бізнэсмен Міхаіл Гуцэрыеў папаўняе бізнэс беларускімі актывамі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?