Часопіс «Наша гісторыя» шукае рэпарцёра (-аў), здольнага (-ых) пісаць журналісцкія матэрыялы на зададзеную гістарычную тэму. Пераважна па гісторыі ХХ стагоддзя, пра гісторыі людзей — на аснове гутарак з людзьмі, а не інтэрнэт-крыніц.

Каго шукаем: людзей, у каго спалучаюцца здольнасці журналіста і пісьменніка.

Умовы: дасканалая беларуская мова, журналісцкі дар, уменне шукаць інфармацыю, гаварыць з людзьмі, лёгкасць на пад'ём, здольнасць да працы ў камандзе. 

Прыкладная нагрузка: 1-2-3-4 артыкулы за месяц. 

Праца аддаленая, у Рэдакцыі прысутнасць не патрабуецца, акрамя як для абмеркаванняў.

Ганарар высокі.

Крытэры адбору: узоры вашых артыкулаў/інтэрв'ю + заданне на спробу.

Досвед напісання журналісцкіх тэкстаў абавязковы.

Звесткі пра сябе дасылайце на [email protected]

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0