kremlin.ru
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў пацвердзіў, што міністр спорту Павел Калабкоў быў узнагароджаны ордэнам, піша gazeta.ru
«Сапраўды ён быў узнагароджаны, я магу пацвердзіць. Гэта звязана з чэмпіянатам свету па футболе», - сказаў Пяскоў.
Прадстаўнік Крамля удакладніў, што Калабкоў быў узнагароджаны да рашэння WADA аб адхіленні Расіі ад міжнародных спаборніцтваў.
«Дакладную дату я не магу вам сказаць, але гэта было ўжо нейкі час таму і сапраўды гэта звязана з тым, што была адзначана вельмі добрая праца міністэрства спорту, якая прывяла да таго, што Расія правяла найлепшы ў гісторыі чэмпіянат свету па футболе», - адзначыў Пяскоў.
9 снежня выканкам WADA адхіліў Расію ад удзелу ў міжнародных турнірах, уключаючы Алімпіяды і чэмпіянаты свету. Акрамя таго, краіна не зможа праводзіць такія спаборніцтвы. Дыскваліфікацыя будзе доўжыцца чатыры гады.
Прычына адхілення па прычыне махінацый з базай звестак допінг-пробаў Маскоўскай лабараторыі.
Калабкоў займае пасаду міністра спорту Расіі з кастрычніка 2016 года.





