postdonbass.com
У г.зв. Данецкай народнай рэспубліцы (ДНР) выпусцілі паштовыя маркі з партрэтам Іосіфа Сталіна. Аб гэтым паведамляецца на сайце «Пошты Данбаса».
Марка з выявай правадыра была выпушчана ў рамках серыі «Вялікія людзі», а дата яе ўвядзення ў абарачэнне прымеркавана да дня нараджэння савецкага лідара.
Акрамя таго, «Пошта Данбаса» выпусціла тэматычны канверт і стварыла паштовы штэмпель з партрэтам Сталіна. Марка выпушчана тыражом 16 тысяч асобнікаў.





