Следчыя дзеянні ў структурах расійскага бізнэсоўца Міхаіла Гуцэрыева прайшлі ў сераду ў межах крымінальнай справы, заведзенай па артыкуле аб кантрабандзе стратэгічна важных тавараў і рэсурсаў, паведаміла РБК крыніца ў галоўным упраўленні МУС па Маскве.

Па словах суразмоўцы РБК, справа заведзеная па арт. 226.1 КК і яго вядзе следчая частка ўпраўлення на транспарце МУС па Цэнтральнай федэральнай акрузе. У матэрыялах справы гаворыцца аб кантрабандзе 100 тыс. т нафты і нафтапрадуктаў, а шкода ацэньваецца ў 2 млрд расійскіх рублёў.

Пра сувязь ператрусаў з кантрабандай паведамляе і «Коммерсант» са спасылкай на крыніцу ў сілавых ведамствах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?