Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў распавёў пра тое, што на матчы СКА — БГК у мінулую суботу прысутнічаў Віктар Лукашэнка, паведамляе Tribuna.com

— Я нават не ведаў, што Віктар Аляксандравіч будзе на гульні (СКА — БГК). У апошнія хвіліны пра гэта даведаўся, таму мне прыемна, што ён прыйшоў на гандбол, улічваючы, што ён - першы віцэ-прэзідэнт НАКа, і застаўся задаволены. І гульнёй, і той абстаноўкай, якая панавала на трыбунах. Былі выказаны ім асобныя пажаданні, якія мы пастараемся ажыццявіць у жыццё.

— Раскрыеце таямніцу размовы?

- Калі ёсць працоўная размова паміж кіраўнікамі федэрацый і кіраўніцтвам НАКа, то, я думаю, што ім ёсць, што нам сказаць. Бо ён вось не быў доўга на гульнях, а цяпер ён сёе-тое нам падказаў, - сказаў Канаплёў у эфіры «Спорт-кадра».

Матч скончыўся з лікам 25:29 на карысць БГК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0