Пра гэта Аляксандра распавяла рэпарцёрам «Нашай Ніны» падчас падрыхтоўкі вялікага матэрыяла пра сябе.

Яна ў курсе шуміхі, якая паднялася пасля інтэрв’ю экс-спецназаўца Юрыя Гараўскага і абвіначванняў Дзмітрыя Паўлічэнкі ў забойстве зніклых палітыкаў.

Паўлічэнка, які даў два дыяметральна супрацьлеглыя каменты «Нашай Ніве» і Tut.by, запэўніваў Аляксандру, што ўвогуле нікому не каментаваў сітуацыю.

«Ён не даваў нікому інтэрв’ю. Я першай справай яму патэлефанавала: «Дзіма, ты што, даваў некаму інтэрв’ю?» — «Наогул нікому, я быў у Лепелі, ні з кім не сустракаўся», — пераказвае яна дыялог.

Былая сужыцелька малюе з Паўлічэнкі ікону:

«Ён не машына і не забойца, як пра яго пішуць. Гэта чалавек, які верыць у Бога, ходзіць у царкву і ставіць кожную нядзелю свечку за сваіх дзяцей».

Ад Паўлічэнкі Аляксандра нарадзіла дачку Сабрыну — такое імя ёй даў бацька, у гонар САХР (па-руску «СОБР»). Цяпер ёй 13 гадоў.

«Дзмітрый нават яе маленькую насіў на пляц і казаў: «Это мой маленький СОБР».

Ён вельмі хацеў дачку. Бо яго старэйшая дачка, ад першага шлюба, разам з мамай паляцела ў Канаду, і ён не рэалізаваўся як тата дзяўчынкі».

фота Sb.by

фота Sb.by

Разысціся з Дзмітрыем было рашэннем Аляксандры.

«У пэўны момант яго былая жонка не знайшла сябе ў асабістым жыцці і пачала змагацца за маёмасць, маніпуляваць сынам. Я калі ўбачыла, што мужчына дзейнічае па прынцыпе «сын не даруе, а дачка даруе заўсёды»… Ён кахаў мяне, але не ведаў, што рабіць. У мяне было такое адчуванне, што ў іх з былой жонкай нешта не скончана. Магчыма, ён спрабаваў да яе паважліва ставіцца, а яна ўспрымала гэта інакш. Мы жылі грамадзянскім шлюбам і за месяц да вяселля разышліся».

З Паўлічэнкам Аляксандра засталася ў добрых адносінах, ён стаў хросным бацькам яе сыноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?