Матэрыялы газэты «Вячэрні Магілёў», у якіх Міністэрства інфармацыі выявіла гамафобныя выказваньні, Ленінскі суд Магілёва не прызнаў экстрэмісцкімі. Такое рашэньне вынес судзьдзя Аляксандар Бушкевіч, піша Радыё Свабода.

У сваім выраку судзьдзя Бушкевіч паўтарыў вынікі экспэртызы, якую праводзіла на зварот рэдакцыі газэты абласное ўпраўленьне Камітэту судовых экспэртызаў.

18 сьнежня супрацоўнікі апошняга ў судзе заявілі, што ў спрэчных публікацыях выказваньняў пабуджальнага характару, якія заклікалі да гвалтоўных дзеяньняў, няма. Такая выснова супярэчыла цьверджаньням экспэртнай камісіі Міністэрства інфармацыі.

У спрэчках прадстаўнік Ленінскага раённага аддзелу міліцыі, які зьвярнуўся ў суд з заявай на газэту, падтрымаў прэтэнзіі да яе.

Міліцыя можа абскардзіць вырак у абласным судзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?