Генасамблея ААН у сераду, 18 снежня, прыняла рэзалюцыю пра абарону правоў чалавека ў Крыме ва ўмовах расійскай акупацыі.

Рэзалюцыя атрымала 65 галасоў «за» і 23 — «супраць».

Краіны, якія галасавалі супраць рэзалюцыі: Беларусь, Арменія, Бурундзі, Камбоджа, Кітай, Куба, КНДР, Эрытрэя, Гвінея, Індыя, Іран, Казахстан, Кыргызстан, М'янма, Нікарагуа, Філіпіны, Расія, Сербія, Судан, Сірыя, Уганда, Венесуэла, Зімбабвэ.

У рэзалюцыі змяшчаецца спасылка на міжнародна-прававое вызначэнне агрэсіі і перасцярога, што атрыманне тэрыторыі або іншай перавагі ў выніку агрэсіі не можа і не будзе лічыцца законным.

Рэзалюцыя патрабуе ад Расіі спыніць палітыку змены дэмаграфічнай сітуацыі ў Крыме шляхам перасялення туды свайго насельніцтва і прымусовага высялення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0