Камітэт Сената ЗША па міжнародных адносінах ухваліў праект закона, якім прадугледжваецца ўвядзенне «санкцый з пекла» супраць Расіі.
Зараз закон павінен быць прыняты ў Сенаце і Палаце прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. А затым «санкцыі з пекла» адправяць на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу.
Дакументам прапануюць увесці забарону на здзелкі з новым суверэнным доўгам Расіі (выпушчаным Мінфінам, Цэнтрабанкам, Фондам нацыянальнага дабрабыту, любым фінансавым інстытутам ад імя Расіі), а таксама на інвестыцыі ў некаторыя расійскія праекты.





