Трое дзяцей пацярпелі падчас пажару ў шматпавярховіку ў Бараўлянах, паведамляе АУ МНС Мінскай вобласці.

Інфармацыя аб пажары паступіла ратавальнікам 18 снежня ў 22.26. Гарэла кватэра на трэцім паверсе дзевяціпавярховіка.

Работнікі МНС выратавалі шэсць чалавек, у тым ліку траіх дзяцей. Дзеці дастаўленыя ў бальніцу.

Прычына пажару высвятляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?