Аляксандр Лукашэнка 20 снежня здзейсніць працоўны візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БелТА.

У Санкт-Пецярбургу кіраўнік дзяржавы возьме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Лідары краін падвядуць вынікі года, абмяркуюць наяўную праблематыку і перспектывы сумеснай працы ў наступны перыяд з улікам пераходу да Беларусі ў 2020 годзе старшынства ў ЕАЭС.

Аляксандр Лукашэнка таксама возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД і правядзе двухбаковыя сустрэчы.

У прыватнасці, плануецца працягнуць перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным на прадмет вырашэння пытанняў у сферы беларуска-расійскіх адносін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?