Фота Алеся Пілецкага

Фота Алеся Пілецкага

Дзевяць гадоў таму, 19 снежня 2010 г., у Беларусі прайшлі чацвёртыя прэзідэнцкія выбары. 

Паводле афіцыйных звестак, перамогу на выбарах з вынікам амаль 80% атрымаў Аляксандр Лукашэнка. Незалежныя апытанні аспрэчвалі гэты вынік.

Вечарам 19 снежня ў Мінску прайшла акцыя пратэсту. Яна стала самай вялікай за апошнія гады (каля 40 тысяч чалавек) і была жорстка разагнаная. Перад акцыяй быў жорстка збіты Уладзімір Някляеў.

Больш за 700 чалавек трапілі за краты. У Беларусі прайшлі ператрусы ў дэмакратычных актывістаў, на офісах арганізацый і рэдакцыях газет, у тым ліку ў «Нашай Ніве».

З экс-кандыдатаў Андрэй Саннікаў быў прыгавораны да 5 гадоў пазбаўлення волі, Ус — да 5,5, Статкевіч — да 6, Някляеў — да 2 гадоў з адтэрміноўкай на два гады, Рымашэўскі — да 2 гадоў умоўна. Былі асуджаныя некалькі грамадскіх актывістаў. Усяго былі асуджаныя за «масавыя беспарадкі» 49 чалавек, а ў некалькіх рэдакцыях і журналістаў, у тым ліку ў «Нашай Ніве», прайшлі ператрусы і канфіскавана тэхніка.

Пасля ўсіх асуджаных праваабаронцы, ЕС і ЗША прызналі палітвязнямі. Апошнія фігуранты справы выйшлі на свабоду пасля памілавання прэзідэнтам у жніўні 2015 года.

Дзень і вечар 19 снежня 2010 г. у хроніцы «Нашай Нівы».

Ноч на 20 снежня і дзень 20 снежня ў хроніцы «Нашай Нівы».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?