15-я вялікая прэс-канферэнцыя Уладзіміра Пуціна пачнецца апоўдні 19 снежня. На яе акрэдытавана рэкордная колькасць журналістаў — 1702 чалавекі.

Упершыню гэты фармат зносін з журналістамі быў апрабаваны ў 2001 годзе. У ходзе леташняга мерапрыемства, якое адбылося 20 снежня, Пуцін адказаў на 61 пытанне

Прычым сёлета журналістам паставілі абмежаванне на памер плакатаў. Дэпартамент акрэдытацыі і брыфінгаў упраўлення прэс-службы і інфармацыі прэзідэнта разаслаў усім акрэдытаваным карэспандэнтам просьбу ў ходзе размовы з прэзідэнтам Расіі не выкарыстоўваць плакаты памерам больш фармату А3 (297 × 420 міліметраў), паколькі гэта перашкаджае працы здымачных груп і фатографаў.

.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?