Падчас і пасля матча іспанскага чэмпіянату «Барселона» — «Рэал» (0:0) адбыліся масавыя беспарадкі ў каталонскай сталіцы, піша Tribuna.com.

Не менш за 46 чалавек атрымалі раненні, у асноўным нязначныя, у выніку сутыкненняў каля стадыёна «Камп Ноу».

Паліцыя падчас гульні не пусціла на стадыён змагароў за незалежнасць Каталоніі, якія зламалі жалезную агароджу, і арыштавала 9 чалавек.

Пасля матча пратэстоўцы палілі смеццевыя кантэйнеры, ладзячы пажары. Групе радыкалаў удалося адкрыць паліцэйскі фургон і забраць адтуль рыштунак.

Паліцыі прыйшлося ўжыць гумовыя кулі. Адзін чалавек быў затрыманы за тое, што кінуў бутэльку ў супрацоўніка правапарадку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?