Праваслаўныя, што карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць яго 19 снежня

Праваслаўныя, што карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць яго 19 снежня

Па народных уяўленнях, святы Мiкалай быў «старэйшым» сярод усiх святых. Святы Мiкола лiчыўся ў народзе ахоўнiкам земляробства i жывёлагадоўлi, гаспадаром зямных водаў, заступнiкам ад бедаў i хваробаў, памочнiкам у самых цяжкiх справах i абавязках.

Даўней па вёсках у кожнай хаце заўсёды была абраз Мiкалая — ахоўнiка хатняга дабрабыту.

Святы Мiкалай таксама быў ахоўнiкам рыбакоў i маракоў, бо можа кiраваць воднай i зямной стыхiямi.

У казках i паданнях менавiта святы Мiкалай сустракае душы людзей на тым свеце.

Па сённяшнім дні меркавалi аб надвор’i:

Якi дзень на Мiколу зiмовага, такi i на Мiколу летняга.

Ад Міколы сонца на вясну паварочвае.

Да Мiколы няма зiмы нiколi.

Лічыцца, што менавіта святы Мікалай (у ЗША ды іншых заходніх краінах ён стаў правобразам Санта-Клаўса) прыносіць падарункі на Каляды. Таму настаў самы час дзецям пісаць да яго лісты

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?