@juventusfc

@juventusfc

Форвард турынскага «Ювентуса» Крышціяну Раналду забіў мяч з вышыні 2,56 метра ў матчы 17-га тура чэмпіянату Італіі супраць «Сампдорыі».

У канцы першага тайма форвард падскочыў на 71 сантыметр і забіў мяч галавой. Карыстальнікі ацанілі ўдар Раналду. «Гэта птушка? Гэта самалёт? Не, гэта Крышціяну!» — падпісалі пост у турынскім клубе.

Матч завяршыўся перамогай «Ювентуса» з лікам 2:1, што дазволіла камандзе падняцца на першы радок турнірнай табліцы Серыі А. Раналду ўдалося забіць у пятым матчы запар за турынцаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?