У лістападзе сярэдні заробак на прадпрыемствах у Польшчы склаў без уліку падаткаў 5229 злотых (каля 1245 еўра, на сёння гэта 2 919 рублёў), што на 5,3% больш, чым у лістападзе мінулага года. Пра гэта паведамляе radiopolska.pl.

Апублікаваныя звесткі тычацца кампаній, у якіх працаўладкаваны больш за 9 чалавек.

Усяго ў Польшчы ў такіх кампаніях у лістападзе працавалі каля 6,4 млн чалавек, што на 2,6% больш, чым у лістападзе 2018 года.

У Беларусі сярэдні заробак «бруднымі» за кастрычнік склаў 1 123,4 рубля (на сёння гэта 479 еўра)

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?