У міліцыю звярнуліся работнікі адной з крам сталіцы, яны паведамілі, што невядомы скраў у іх прадукты сродкі асабістай гігіены, паведамляе сталічная міліцыя.

Аператыўнікі, азнаёміўшыся з запісамі з камер відэаназірання, высветлілі асобу мужчыны. Гэта быў неаднаразова судзімы 31-гадовы мінчук. Каву, цукеркі, шампунь і дэзадаранты мужчына выносіў ў сумцы і ў кішэнях. Ён наведаў краму тры разы з перыядычнасцю ў 20 хвілін.

Скрадзенае хаваў у кустах за домам паблізу. Пасля прадаваў на адным з рынкаў. Прычыненая шкода склала 950 рублёў.

Вядома, што раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзяжы і незаконны абарот наркотыкаў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?